Belarusian Archives - Freedom by Marion Bloem https://freedombymarionbloem.com/language/belarusian/ A poem to understand the meaning of the concept FREEDOM Tue, 21 May 2019 12:28:17 +0000 en-US hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.7 Воля in Belarusian by Olga Gerasimchuck https://freedombymarionbloem.com/%d0%b2%d0%be%d0%bb%d1%8f-in-belarusian-by-olga-gerasimchuck/ https://freedombymarionbloem.com/%d0%b2%d0%be%d0%bb%d1%8f-in-belarusian-by-olga-gerasimchuck/#respond Wed, 13 Feb 2013 23:00:00 +0000 https://freedom.pilvia.site/?p=110 Воля Калі воля азначае тваё маўчанне, таму што мне ёсць што сказаць, Калі воля – гэта ты за рашоткай, а нам ня трэба баяцца, што ты паводзіш сябе не так і ўсё адмаўляеш, Калі воля – гэта строга вызначанае заўтра, што робіць сёння яшчэ карацей, Калі воля – гэта замкнуць дзверы і назіраць на экране […]

The post Воля in Belarusian by Olga Gerasimchuck appeared first on Freedom by Marion Bloem.

]]>

Воля

Калі воля азначае тваё маўчанне,
таму што мне ёсць што сказаць,

Калі воля – гэта ты за рашоткай, а нам ня трэба баяцца,
што ты паводзіш сябе не так і ўсё адмаўляеш,

Калі воля – гэта строга вызначанае заўтра,
што робіць сёння яшчэ карацей,

Калі воля – гэта замкнуць дзверы і назіраць на экране ўсё тое,
ад чаго лепш трымацца далей,

Калі воля – гэта мой салодкі сон з-за таго,
што ўсе іншыя языкi выразаны,

Калі воля азначае есці ўсё, што пажадаеш і калі пажадаеш,
кідаючы з’едкі ў газеты, у якіх схаваўся голад,

Калі воля азначае, што мне не патрэбна ведаць пра тое,
што вызваліла мяне, што трымае мяне вольным,
што кожны дзень стрымлiвае мяне ў воле,

Калі воля – гэта чаканне звальнення мяне ад страхаў,
у якія я шчыра веру,

Калі воля душыць мае думкі, калі воля лунае вакол мяне і ўва мне,
але для цябе яна няўлоўна,
Калі воля абараняе мяне ад тваіх ідэй,
якія занадта непадобныя да маіх,

Калі воля здаецца мне сёння такой відавочнай,
а ты ўсё не можаш ухапіць яе сэнс,

Тады воля – гэта арлы для мяне
і рэшкі для цябе,
Тады воля лёгкая і капрызная,

Тады напэўна я адмоўлюся ад часцінкі маёй залішняй волі,
зразумела пры нашай узаемнай згодзе, на імгненне або даўжэй,
каб вызваліцца ад гэтай задушлівай волі.

Marion Bloem
Belarusian translation by Olga Gerasimchuck

The post Воля in Belarusian by Olga Gerasimchuck appeared first on Freedom by Marion Bloem.

]]>
https://freedombymarionbloem.com/%d0%b2%d0%be%d0%bb%d1%8f-in-belarusian-by-olga-gerasimchuck/feed/ 0